этна-фэст АД НЕБА НА ПАЎМЕТРЫ 2009

  • Подписчики: 77 подписчиков
  • ID: 11384010
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
club11384010

Описание

УВАГА!!!УВАГА!!!УВАГА!!!УВАГА!!!УВАГА!!!УВАГА!!! __________________________________________________________________________________________ З-за эпiдэмii фестываль пераносiцца на 26 лiстапада. Квiткi як i раней можна набыць па тэлефонах: +37529 6294308 (велком) +375291802870 (велком) +375293506476 (велком) +375295596731 (мтс) ________________________________________________________________ ЭТНА-ФЭСТ «АД НЕБА НА ПАЎМЕТРЫ 2009» 26 лістапада, ДК МАЗ, Мінск, Беларусь 18.00 - 23.00 Генеральны партнер фесту: ААТ Белзнешэканамбанк Этна-фэст «Ад Неба на Паўметры 2009» абагульніць розные пласты сучаснай беларускай народнай музыкі, прадэманструе гледачу як маладыя, так і ўжо сталыя музычныя калектывы, стане адным з найвялікшых музычных падзей года ў нашай краіне. Мэта фэсту – папулярызацыя беларускіх музычных традыцый, падтрымка маладых калектываў і выканаўцаў, якія працуюць ў жанры народнай музыкі. Удзельнікі фэсту: Алег Хаменка (лідэр легендарнага гурта “Палац”, які на фестывале выступіць сольна) www.palac.org Гуда (аутэнтычныя беларускія народныя спевы, шматгалоссе а капэла) http://guda.fromby.net/ http://guda-group.livejournal.com/ Akana-NHS (этна-джаз; тры спявачкі, сярод якіх і рок-князеўна Руся (экс-Indiga), і тры джазавых музыкі) http://www.akana-nhs.com http://vkontakte.ru/club9748414 "Мiнская школа танцаў народаў свету" (прэзентруе этнічныя танцы розных краін і гістарычных рэгіенаў свету) http://medievalbelarus.org “Рокаш” (электрычны неафолк-рок, які пабудаваны на сінтэзе мяккіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм секцыі) http://www.myspace.com/rokash http://vkontakte.ru/club3492828 UNIA (модерн-фолк-рок; выступы гэтага гурту адзначаны яркім шоў і моцнай сэксуальнай энегретыкай) http://www.myspace.com/uniaband http://vkontakte.ru/club10724479 Harotnica (праект, які заснаваў Андрусь Такінданг, - лідэр гурта “Рэха”. Harotnica спалучае элементы ска, джазу і этнікі, с жаночым вакалам і пачуццем гумару) http://www.myspace.com/harotnica http://vkontakte.ru/club4137300 “НагУаль” (драйв, транс, танцавальныя рытмы, яднанне world music з першабытнай энергіяй панка. Новы гук і новыя музыкі; выкананне песень на казачнай мове) www.nagualia.net http://vkontakte.ru/club274833 “Князь Мышкін” (культавы гурт інтуітыўнай імправізацыі пад кіраўніцтвам Леаніда Нарушэвіча пакажа адмысловую этна-праграму "Ў кожны дом") http://www.myspace.com/knyazmishkin1 http://knyazmishkin.narod.ru/ Dzivasil (этна-эмбіент) http://vkontakte.ru/club8306526 http://musicdepo.ru/users/Lira http://www.youtube.com/user/LiraDzivasil Hoha-band (этна-рок-гурт, які стварыла Маша Лагодзіч, голас дуэта “Яр”) Ансамбль народнай музыкі і песні "Мінскія Музыкі" Дзіцячы фальклерны ансанбль “Святкі” http://vkontakte.ru/club7373198 Вядучыя: Павал Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка (гурт "Разбітае Сэрца Пацана") Адмыслова для фэсту будуць створаныя ўнікальныя дэкарацыі ў стылі фолк-мадэрн. Падчас фэсту ў фае мінуе выстава народных рамёстваў. Маладыя майстры не толькі пакажуць свае творы, але і прапануюць гледачам паўдзельнічаць у іх стварэнні. У фае будзе працаваць кафэ, дзе змогуць адпачыць гледачы. Арганізатары фэсту: Яўген Увядзенскі; Сяргей Герасiмовiч; канцертнае агенцтва "Арт-Флай"; прадзюсарскі цэнтар Kombine Music (www.kombinemusic.com)