Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
mlynsontsa
Описание
“Млын Сонца” сфарміраваўся ў канцы 2008 г. у Гомелі як акустычны фолк-фэнтэзі-гурт. Пачынаў з аўтарскіх песень. Заснавальнік і аўтар тэкстаў першых песень - Уладзімір Гатальскі. Склад увесь час змяняўся. Самы "доўгаграючы" склад гурта за ўсю яго гісторыю - гэта Валянціна Міронава, Цімафей Палунін, Яніна Забалотная, Юлія Яначкіна. Менавіта з ім "Млын Сонца" запісаў свой дэбютны альбом "Ростань". З вясны 2017 года гурт працягвае дзейнасць у Менску ў складзе 2-х чалавек: Валянціна Міронава і Цімафей Палунін. У 2018 годзе да дуэту далучыўся перкусіяніст Яўген Дзёмін.
Пасля пераезду ў Менск гурт у асноўным дзейнічае ў якасці вулічных музыкаў. Але ў 2023 годзе касцяк калектыву вырашае змяніць фармат гучання на больш цяжкі. І з гэтага часу "Млын Сонца" ў складзе 5 музыкаў пачынае граць фолк-рок.
Гурт выкарыстоўвае акустычныя інструменты, прычым некаторыя з іх зрабіў уласнымі рукамі ўдзельнік гурта Цімафей Палунін (колавая ліра, дыджэрыду, гудок, дуды, дрэва дажджу).
У рэпертуары гурта ёсць як народная інструментальная музыка розных часоў і народаў у апрацоўцы, так і ўласныя песні. Апошнія з’яўляюцца альбо апрацоўкамі беларускіх народных песень, альбо кампазіцыямі, напісанымі на тэксты паэткі і сябра гурта Вольгі Грынь (яны заснаваны на матывах гісторыі і міфалогіі Беларусі).
Склад гурта на сённяшні дзень:
Валянціна Міронава
Цімафей Палунін
Барыс Машкароў
Сяргей Давыдаў
Вячаслаў Гаўрылаў
Дыскаграфія:
"Ростань" (2015).
Кантактны тэлефон: +375 29 2373403 (Валянціна)